Прэмія заснаваная аднайменным сайтам, які ўзнік у Беластоку год таму.
Artykuł У Беластоку ўручылі “Прэмію MOST – 2022” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку ў беларускім каворкінгу МостМедыя ва ўрачыстай абастаноўцы была ўручаная “Прэмія MOST – 2022”. Прэмія, заснаваная аднайменным сайтам, які ўзнік у Беластоку год таму, была ўручаная ў некалькіх намінацыях і такім чынам падвяла некаторыя вынікі дзейнасці беларусаў з падляшскай дыяспары.
Традыцыю ўручэння падобнай прэміі журналісты МостМедыя прывезлі з сабою са сваіх рэдакцый з Гародні і Маладэчна, гаворыць Руслан Кулевіч – гарадзенскі журналіст, адзін з ініцыятараў „Прэміі MOST – 2022”:
–Мы выбралі некалькі намінацый. Але цікавасць была ў тым, што чытачы самі прапаноўвалі нам герояў, самі намінавалі і самі пасля галасавалі. Гэта крута, што мы разам з чытачамі штосьці такое робім. І я лічу, што гэта толькі пачатак. Калі мы будзем далей працаваць, то ў наступным годзе зробім ужо больш намінацый. Нам важна быць бліжэй да сваіх чытачоў. Гэтыя ўзнагароды, гэтая прэмія – гэта ўсё дзякуючы нашым чытачам.
Такім чынам, „Прэміі MOST” атрымалі ў наступных намінацыях. Валанцёр года – Алена Жаркевіч, беларускі бізнэс года – Pizza Legion, артыст года – Кацярына Ваданосава, ініцыятыва года – Беларуская дыяспара Беластока і герой публікацыі года на МостМедыя – Аляксандра Ханевіч.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку ўручылі “Прэмію MOST – 2022” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.