Кацярыну Яньшыну затрымалі 5 студзеня на судзе над праваабаронцамі з «Вясны», на якім яна прысутнічала ў якасці незалежнай назіральніцы.
Artykuł Расейскую праваабаронцу Кацярыну Яньшыну дэпартавалі з Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Расейскія праваабаронцы паведамляюць, што іхняя калега Кацярына Яньшына пасля адбыцця на Акрэсціна ў Менску 15 сутак дэпартаваная з Беларусі.
Цяпер Яньшына знаходзіцца ў Маскве ў аэрапорце, адтуль яна звязалася са сваячкай. Усе яе асабістыя рэчы лукашэнкаўскія сілавікі пакінулі, па яе словах, сабе.
***
Сёння, 20 студзеня, Кацярыну Яньшыну павінны былі выпусціць з ІЧУ на Акрэсціна пасля адбыцця 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Сустракаць Кацярыну прыехалі адвакат і галоўны рэдактар выдання «Адвакацкая вуліца» Кацярына Гарбунова. Але дзяўчына да іх так і не выйшла.
Па тэлефоне ў ІЧУ паведамілі, што Яньшыну адпусцілі. У пасольстве Расеі паведамілі, што Кацярына нібыта ўжо на волі і ляціць у Маскву, а тэлефон, пашпарт і асабістыя рэчы пры ёй.
Аднак ні з кім з блізкіх або калегаў Кацярына не звязвалася. Не выключаецца, што яе прымусова дэпартавалі альбо перазатрымалі паўторна.
Як паведамлялася, Кацярыну Яньшыну затрымалі 5 студзеня на судзе над праваабаронцамі з «Вясны», на якім яна прысутнічала ў якасці незалежнай назіральніцы.
Artykuł Расейскую праваабаронцу Кацярыну Яньшыну дэпартавалі з Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.