У выпадку пазбаўлення грамадзянства МУС Польшчы прапануе карыстацца польскім праязным дакументам.
Artykuł У Польшчы абмяркоўваецца магчымасць выдачы дакументаў беларусам з пратэрмінаванымі пашпартамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
18 студзеня ў МУС Польшчы абмяркоўвалася пытанне легалізацыі беларусаў з улікам зменаў у беларускім заканадаўстве, якое дазваляе пазбаўляць беларусаў грамадзянства. У сустрэчы бралі ўдзел Крысціна Рыхтэр з Офіса Ціханоўскай, кіраўніца юрыдычнага аддзела Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і прадстаўнік НАУ Арцём Праскаловіч.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Барташ Градзецкі запэўніў, што Польшча не будзе прызнаваць рашэнне Лукашэнкі аб пазбаўленні грамадзянства. Такую ж пазіцыю польскае МУС будзе даносіць да Еўракамісіі ды іншых краін ЕЗ, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.
У выпадку пазбаўлення грамадзянства МУС Польшчы прапануе карыстацца польскім праязным дакументам. Згодна са зменамі ў польскім заканадаўстве, беларусы з часовым відам на жыхарства на падставе гуманітарнай візы могуць з 1 студзеня 2023 года атрымаць праязны дакумент.
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася праблема страчаных і пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў. Было прапанавана пашырыць кола беларусаў, якія могуць атрымаць новы праязны дакумент, але для гэтага запатрабуюцца асобныя змены ў заканадаўстве.
Artykuł У Польшчы абмяркоўваецца магчымасць выдачы дакументаў беларусам з пратэрмінаванымі пашпартамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.