Шэлтар у Варшаве быў адкрыты пры дапамозе італьянскай арганізацыі “Progetto Sud” і дыяспары беларусаў у Італіі.
Artykuł Шэлтар для ўцекачоў фонду “Kraj do Zycia” шукае спонсараў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Шэлтар для ўцекачоў фонду “Kraj do Zycia” шукае спонсараў, якія маглі б аказаць фінансавую падтрымку дому.
З траўня 2022-га года тут знаходзяць прытулак беларускія і ўкраінскія маці з дзецьмі, якія былі вымушаныя тэрмінова з’ехаць з радзімы.
Працягвае дырэктар шэлтару Ганна Федаронак:
– Мы шукаем спонсара, які нам працягне фінансаванне, які дапаможа нам плаціць за арэнду шэлтара і за камунальныя паслугі. Таму што ў нас у канцы лютага заканчваецца праграма падтрымкі і мы застаемся без фінансавання. А гэтая праца вельмі патрэбная, людзям патрэбна тое, што мы робім. Калі ласка, калі ёсць магчымасць дапамагчы, мы з удзячнасцю прымем дапамогу.
Рэквізіты рахунку, праз які можна падтрымаць шэлтар, указаныя на сайце арганізацыі.
FUNDACJA CHARYTATYWNA „KRAJ DO ZYCIA”
REGON: 389112080, NIP: 7011036525, Numer KRS: 0000903355 Warszawa ul.Franciska ksawerego Dmochowskiego d.4 lokal 2 kod 00-427
Bank PKO BP SA Oddział 45 w Warszawie SWIFT BPKOPLPWXXX
ul. Krasińskiego 10, 01-615 Warszawa
PL47 1020 1026 0000 1902 0477 640
Нагадаем, шэлтар у Варшаве быў адкрыты пры дапамозе італьянскай арганізацыі “Progetto Sud” і дыяспары беларусаў у Італіі.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Шэлтар для ўцекачоў фонду “Kraj do Zycia” шукае спонсараў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.