У Кастрычніцкім судзе Віцебска вынесены прысуд па справе Дзяніса Хаўханава за Абразу Лукашэнкі.
Artykuł Чалавека з асаблівасцямі слыху асудзілі за абразу Лукашэнкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Дзейнічаў паводле матываў палітычнай і ідэалагічнай варожасці»: мужчыну з асаблівасцямі слыху асудзілі на год і два месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі.
У Кастрычніцкім судзе Віцебска вынесены прысуд па справе Дзяніса Хаўханава за Абразу Лукашэнкі. Суддзя Сняжана Кіндзеева асудзіла Дзяніса на адзін год і два месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
Дзяніса абвінавацілі ў тым, што ён са свайго мабільнага тэлефона пад пастом у тэлеграм-канале пакінуў каментары. Суд іх палічыў, як «негатыўна ацэньваючыя, прыніжаючыя аўтарытэт, гонар і годнасць Лукашэнкі».
Сведкам па справе выступаў супрацоўнік ГУБАЗік, які выявіў, што Дзяніс пад псеўданімам пакінуў каментары ў Telegram. Таксама сведкам на працэсе выступіў аднакурснік Дзяніса, які паведаміў, што «чуў неаднаразова ад яго негатыўныя выказванні на адрас Лукашэнкі. Таксама бачыў, як Хаўханаў у месенджары Тэлеграм праглядаў ролікі, якія крытыкуюць Лукашэнку».
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Чалавека з асаблівасцямі слыху асудзілі за абразу Лукашэнкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.