Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях: дзяцячая і падлеткавая літаратура; нон-фікш і дакументальная проза.
Artykuł Фестываль “PRADMOVA” анансуе новы конкурс рукапісаў “Шуфлядка” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мэты
Што гэта за конкурс? Чым ён адрозніваецца ад іншых?
Мы падумалі-падумалі і вырашылі, што самы час запачаткаваць конкурс менавіта рукапісаў, а не кніг. Для тых, хто толькі пачынае шлях у літаратуры і для тых, хто стала піша, але не мае зараз магчымасці выдавацца. Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях: дзяцячая і падлеткавая літаратура; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры – дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды (ага, паэзіі няма).
Ніякіх абмежаванняў па ўзросту, гендэру, месцу пражывання аўтараў няма; але рукапіс мусіць быць пададзены на беларускай мове (так, гэта азначае, што можна падаць свой арыгінальны твор у перакладзе на беларускую). Дарэчы, журы будзе чытаць рукапісы, не ведаючы, хто іх аўтар!
Збор заявак праз гугл-форму: https://forms.gle/ucoHo4E2mPTnVQYGA
Пытанні праз электронную пошту shuflyadych@gmail.com.
Сачыць за навінамі і абмяркоўваць конкурс можна ў сацсетках “PRADMOVA” (@pradmova)
Час разгрузіць шуфляды!
Artykuł Фестываль “PRADMOVA” анансуе новы конкурс рукапісаў “Шуфлядка” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.