Да арганізатараў акцыі ў Беластоку далучыліся і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Беластоку.
Artykuł Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Каля Генеральнага Консульства Беларусі ў Беластоку, па вуліцы Вольнай Беларусі 9, распачалася акцыя салідарнасці з палітзняволеным Анджэем Пачобутам. 16-га студзеня над вядомым журналістам і актывістам распачаўся закрыты суд у Беларусі. Пачобута абвінавачваюць у закліку да санкцый і распальванні варожасці. Журналісту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Да арганізатараў акцыі ў Беластоку: Саюза палякаў Беларусі і Падляшскага аддзела таварыства «Wspolnota Polska» далучыліся і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Беластоку.
Мітынг распачаўся з узнятых удзельнікаў ліхтарыкаў мабільных тэлефонаў і песні Разбурыць муры.
Слова ўзялі Марэк Занеўскі і Ян Роман.
Такая ж акцыя была ў Гародні, калі людзі прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць Пачобута.
Гучыць вокліч – Вольнасць! Свабода!
Слова ўзяў дэпутат Роберт Тышкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.