У Літве 13 студзеня адбыўся выбух на магістральным газаправодзе, які злучае Літву і Латвію. Узьнік моцны пажар, полымя дасягае 50 мэтраў вышыні. На месцы здарэньня працуюць пажарныя. Найбліжэйшая вёска, у якой пражывае каля 200 чалавек, эвакуавана. Прычыны выбуху пакуль незразумелыя.