У чэрвені 2021 года Алег Гайдукевіч заявіў, быццам яго дом хацелі падпаліць — кінулі тры бутэлькі з запальнай сумессю. Праўда, пацярпела толькі котка.
Artykuł Па крымінальнай справе аб падпале дома Гайдукевіча праходзіць 18 чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Па крымінальнай справе аб падпале дома дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча праходзіць 18 чалавек. Следчае ўпраўленне КДБ перадало ў Генпракуратуру для накіравання ў суд шматтомную крымінальную справу. Людзей, якія па ёй праходзяць, называюць удзельнікамі „арганізаванай злачыннай групы”. Сцвярджаецца, што яны „спланавалі і здзейснілі ў Беларусі шэраг актаў тэрарызму”.
У спісе абвінавачаных — Вадзім Пракоп’еў, Дзяніс Хаміцэвіч, Ігар Чамякін, Мікалай Рой, Дзяніс Філончык, Пётр Юркевіч ды іншыя. Адзначаецца, што трох чалавек — Пракоп’ева, Хаміцэвіча і Чамякіна — збіраюцца судзіць завочна.
Раней Гайдукевіч менавіта іх назваў „замоўцамі”. У чэрвені 2021 года Алег Гайдукевіч заявіў, быццам яго дом хацелі падпаліць — кінулі тры бутэлькі з запальнай сумессю. Праўда, пацярпела толькі котка Гайдукевіча, у якой быў абпалены нос. У верасні таго ж года КДБ паведаміў, што затрымаў нападнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Па крымінальнай справе аб падпале дома Гайдукевіча праходзіць 18 чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.