12 студзеня Вярхоўная рада Украіны ў другім чытанні прыняла законапраект 8098, рашэнне падтрымаў 321 народны дэпутат.
Artykuł Вярхоўная рада дазволіла беларускім добраахвотнікам служыць ва Украіне па кантракце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вярхоўная рада прыняла законапраект аб праходжанні вайсковай службы замежнікамі па кантракце. Пра гэта паведамляе народны дэпутат Яраслаў Жалязьняк у Telegram.
12 студзеня, Вярхоўная рада Украіны ў другім чытанні прыняла законапраект 8098, рашэнне падтрымаў 321 народны дэпутат. Пры ўнясенні папярэдніх зменаў у заканадаўства былі адзначаныя толькі тыя падраздзяленні, якія падпарадкоўваюцца Узброеным Сілам Украіны і не былі ўключаныя падраздзяленні, якія ўтварыліся пры Нацгвардыі Украіны. Такім падраздзяленнем з’яўляецца полк «Азоў», у якім служыць шмат замежных грамадзян, а таксама беларускія добраахвотніцкія падраздзяленні. У сувязі з чым замежныя вайскоўцы гэтых фармаваньняў былі «пазбаўленыя магчымасці знаходзіцца легальна на тэрыторыі Украіны і ў будучыні не змогуць атрымаць украінскае грамадзянства», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекту 8098. Цяпер змены ў закон ліквідуюць гэтыя перакосы.
Ва Украіне загінулі ўжо 18 добраахвотнікаў з Беларусі. Вядома таксама пра як найменш 28 грузінскіх добраахвотнікаў, якія загінулі, ваюючы за Украіну.
Artykuł Вярхоўная рада дазволіла беларускім добраахвотнікам служыць ва Украіне па кантракце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.