Прэзідэнт Украіны правёў у Львове каардынацыйную нараду аб стане забеспячэння аховы дзяржаўнай мяжы і сітуацыі ў паўночна-заходніх абласцях Украіны.
Artykuł Зяленскі расказаў пра сваё бачанне сітуацыі на ўкраінска-беларускай мяжы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў у Львове каардынацыйную нараду аб стане забеспячэння аховы дзяржаўнай мяжы і актуальнай сітуацыі ў паўночна-заходніх абласцях Украіны.
Найперш прэзідэнт і прадстаўнікі цэнтральнай і мясцовых уладаў, сілавых структур Украіны абмеркавалі сітуацыю на мяжы з Беларуссю, а таксама заслухалі інфармацыю аб контрдыверсійных захадах на памежных тэрыторыях.
«Разумеем, што апроч моцных заяў, мы нічога магутнага там ня бачым, аднак мусім быць падрыхтаваныя як на мяжы, так і ў абласцях», — заявіў на нарадзе Уладзімір Зяленскі.
З канца 2022-га і ў пачатку 2023 году ўкраінскія чыноўнікі перыядычна заяўляюць аб павелічэнні пагроз новага ўварвання Расеі, у тым ліку і з беларускай тэрыторыі. 4 студзеня галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валеры Залужны ў першай у новым годзе тэлефоннай размове з кіраўніком аб’яданага камітэту начальнікаў штабоў ЗША Маркам Мілі абмеркаваў сітуацыю на мяжы з Беларуссю.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Зяленскі расказаў пра сваё бачанне сітуацыі на ўкраінска-беларускай мяжы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.