Упершыню ў выкананні Яна Женчака глядач пачуе песні «Лявонаў» — «Песняроў», якія да гэтага ніколі не гучалі ў «мулявінскіх» канцэртах аркестра Жыновіча. Сярод прэм’ер — знакамітыя песні «Ты мне вясною прыснілася» і «Авэ, Марыя», з якімі «Песняры» дэбютавалі на эстрадзе.
Artykuł Канцэрт у дзень нараджэння Мулявіна pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна «Ад „Лявонаў” да „Песняроў”. Нараджэнне легенды» пройдзе 12 студзеня ў Белдзяржфілармоніі, паведамілі ва ўстанове культуры.
Штогадовы праект «Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна» — візітная картка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча. Сёлета аркестр успомніць Уладзіміра Мулявіна разам з Янам Жанчаком — яркім і харызматычным рок-выканаўцам, у творчасці якога песні «Песняроў» займаюць адно з вядучых месцаў.
Упершыню ў выкананні Яна Жанчака глядач пачуе песні «Лявонаў» — «Песняроў», якія да гэтага ніколі не гучалі ў «мулявінскіх» канцэртах аркестра. Сярод прэм’ер — знакамітыя песні «Ты мне вясною прыснілася» (муз. Ю. Семянякі, сл. М. Шушкевіча) і «Авэ, Марыя» (муз. С. Іванова, сл. М. Танка), з якімі «Песняры» дэбютавалі на эстрадзе, беларускія народныя песні ў апрацоўках Уладзіміра Мулявіна «І туды гара, і сюды гара», «Ідзем-пайдзем удоль вуліцы», «Стаіць вярба» канца 1960-х — пачатку 1970-х, а таксама не менш папулярная «Каліна» з праграмы каляндарна-абрадавых песень 1979 года, якую непараўнальна выконваў саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч.
Дырыжор і аўтар усіх аранжыровак праекта — заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко. Вядучая — музыказнаўца, даследчык творчасці «Песняроў» Вольга Брылон.
Artykuł Канцэрт у дзень нараджэння Мулявіна pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.