Параўнанне правёў у нашым эфіры былы палітвязень, публіцыст Алесь Кіркевіч.
Artykuł Чым адрозніваецца сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі цяпер і 10 гадоў таму? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Раней, калі саджалі за палітыку, з вялікай верагоднасцю палітвязень не адседжваў свайго тэрміну, а 5 год зняволення лічыліся асабліва жорсткім пакараннем.
Параўнанне правёў у нашым эфіры былы палітвязень, публіцыст Алесь Кіркевіч:
– Зараз сітуацыя іншая, хаця б таму, што мы зараз забыліся, колькі ў нас палітвязняў. Хто іх цяпер можа пералічыць, імёны, прозвішчы? Нават Бабарыку людзі, напэўна, забылі – хто ён такі, колькі ён сядзіць, колькі яму далі. Мы не памятаем гэтых тэрмінаў, імёнаў. І ў прынцыпе пытанне тэрмінаў стала такім абстрактным. То бок чалавека садзяць, а калі ён выйдзе – абсалютна незразумела. Кейс Кацярыны Андрэевай. Калі пасадзілі за адно, далі нейкі тэрмін, яна мелася выйсці ўжо на волю, але дакінулі яшчэ нешта іншае. То бок чалавек можа сядзець вечна.
Многія палітвязні маюць фактычна адзін тэрмін на ўсіх, бо выйдуць на волю толькі па сконе існага ў Беларусі рэжыму, заўважае Алесь Кіркевіч. Вызваленне палітычных зняволеных праз выкуп ён лічыць фантастычным варыянтам. Больш рэальным ёсць абмен зняволеных, да прыкладу, асуджаных за шпіянаж.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Чым адрозніваецца сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі цяпер і 10 гадоў таму? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.