Гэта як рэчы першай неабходнасці ў складаных зімовых умовах, так і смачныя падарункі, без якіх ніхто не павінен заставацца ў перыяд вялікіх святаў.
Artykuł Беларусы Бельгіі і Нідэрландаў прывезлі калядныя падарункі ў полк Каліноўскага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларусы Бельгіі і Нідэрландаў прывезлі ў Варшаву ў Мабілізацыйны цэнтр беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага калядныя ды навагоднія падарункі. Намаганнямі беларускіх дыяспар гэтых краін былі сабраныя шматлікія падарункі байцам, якія зараз змагаюцца ва Украіне. Гэта як рэчы першай неабходнасці ў складаных зімовых умовах, так і смачныя падарункі, без якіх ніхто не павінен заставацца ў перыяд вялікіх святаў.
Гаворыць адзін з ініцыятараў акцыі Зміцер Піменаў:
– Гэты раз мы прывезлі пачастункі да калядных святаў, да Новага года, што можа парадаваць байцоў, якія знаходзяцца ў абмежаваных умовах і самі не могуць пайсці і набыць салодкага. І мы зрабілі асноўны акцэнт на пакупку шакаладу, сыроў, чым славіцца Бельгія і Галандыя. Вялікая частка была сабраная ў Галандыі. Гэта ініцыятыва дзвюх жанчын – Тані з Гента і Аксаны з Амстэрдама.
І як адзначыў кіраўнік Мабілізацыйнага цэнтра Павел Кухта, зараз байцы палка імя Кастуся Каліноўскага ў складаных зімовых умовах найбольш маюць патрэбу ў такіх звычайных побытавых рэчах як тэрмавопратка, газавыя гарэлкі і балоны да іх, партатыўныя паўэрбанкі, сезонныя лекі і вітаміны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларусы Бельгіі і Нідэрландаў прывезлі калядныя падарункі ў полк Каліноўскага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.