Прадпісанне з'яўляецца дакументам, які гаворыць грамадзяніну, што ён у адпаведнасці са сваёй ваенна-ўліковай спецыяльнасцю, якую ён мае, замацоўваецца за канкрэтным воінскім падраздзяленнем у канкрэтнай воінскай часці.
Artykuł Больш за 85% ваеннаабавязаных прайшлі другі этап зверкі ўліковых дадзеных pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Больш за 85 працэнтаў ваеннаабавязаных прайшлі другі этап зверкі ўліковых дадзеных. Пра гэта паведаміў начальнік 4-га ўпраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба ВС Беларусі Аляксандр Шальпук у праграме „Тыдзень” на тэлеканале СТВ.
Карэспандэнт папрасіла расказаць пра мабілізацыйныя прадпісанні, якія пачалі атрымліваць людзі, якія прыходзяць у ваенкамат.
«Цяпер у Рэспубліцы Беларусь заканчваецца другі этап па праверцы і зверцы ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных. Больш за 85% грамадзян Рэспублікі Беларусь з ліку ваеннаабавязаных гэтыя мерапрыемствы завяршылі. Дадзенае прадпісанне вызначана заканадаўствам нашай краіны, яго форма, парадак выдачы, каму выдаецца. Дадзенае прадпісанне не абмяжоўвае грамадзян у перамяшчэнні ці яшчэ ў нечым, з’яўляецца дакументам, які гаворыць грамадзяніну, што ён у адпаведнасці са сваёй ваенна-ўліковай спецыяльнасцю, якую ён мае, замацоўваецца за канкрэтным воінскім падраздзяленнем у канкрэтнай воінскай часці», – распавёў прадстаўнік Генштаба.
Інфармацыю аб тым, што прадпісанні сведчаць аб падрыхтоўцы Беларусі да вайны, ён назваў фэйкам.
Нагадаем, кампанія па зверцы пачалася 14 лістапада. Мінабароны плануе завяршыць яе да канца гэтага года.
Artykuł Больш за 85% ваеннаабавязаных прайшлі другі этап зверкі ўліковых дадзеных pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.