Пра гэта пантыфік сказаў іспанскаму выданню АВС 18 снежня.
Artykuł Папа Францішак: Я не бачу канца вайны ў бліжэйшы час, бо гэта глабальная вайна pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Папа Францішак лічыць, што вайна ва Украіне з’яўляецца глабальнай і ў бліжэйшы час не скончыцца. Пра гэта ён сказаў іспанскаму выданню АВС 18 снежня.
„Я не бачу канца ў бліжэйшы час, таму што гэта глабальная вайна. Шмат рук перамешваюць кацёл вайны. Я думаю, што вайну пачынаюць, калі імперыя пачынае слабець. І калі ёсць зброя, якую трэба выкарыстоўваць, выпрабоўваць і прадаваць. На карту пастаўлена вельмі многае”, – сказаў Францішак.
Ён падкрэсліў, што тое, што адбываецца ва Украіне, вельмі жахлівае і жорсткае.
„Гэта сапраўды вельмі сур’ёзна. Гэта тое, што я працягваю асуджаць”, – сказаў пантыфік.
Таксама Папа Францішак дадаў, што прымае ў сябе пасланнікаў з усіх бакоў.
Artykuł Папа Францішак: Я не бачу канца вайны ў бліжэйшы час, бо гэта глабальная вайна pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.