14 снежня адбылася прэзентацыя праекта. Праект фінансуецца Еўрапейскім cаюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
Artykuł Запуск праграмы стажыровак для спецыялістаў з Беларусі MOST+ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
MOST+ пачаў працаваць! 14 снежня адбылася прэзентацыя праекта. Праект фінансуецца Еўрапейскім звязам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
Гісторыя MOST пачалася ў 2015 годзе: за 5 гадоў больш чым 4600 беларусаў ўсталявалі прафесійныя кантакты, атрымалі інавацыйны досвед і паўдзельнічалі ў стажыроўках у краінах Еўрапейскага звяза.
У бліжэйшыя два гады, яшчэ прынамсі 500 беларусаў змогуць атрымаць цікавы і інавацыйны досвед у краінах ЕЗ. Гэта станоўча паўплывае на беларускую прафесійную супольнасць і будзе спрыяць развіццю міжнароднага партнёрства і супрацоўніцтва ў наступных сферах: грамадства, культура, бізнес, адукацыя, ахова здароўя і ўстойлівае развіцце.
На прэзентацыі ўдзельнікі даведаліся аб праграме MOST+, умовах удзелу і крытэрыях адбору, а таксама атрымалі інфармацыю аб тым, як аформіць заяўку і падрыхтаваць уласны праект мабільнасці. Беларускім спецыялістам, адкрытым да інавацый і супрацоўніцтва, MOST+ прадаставіць магчымасць інтэгравацца ў еўрапейскія прафесійныя супольнасці і ўсталяваць трывалыя партнёрскія адносіны. Запіс мерапрыемства з адказамі на пытанні ўжо зараз дасяжны на YouTube-канале MOST+.
MOST+ пачаў прыём заявак на ўдзел. Вы можаце падаць заяўку на партале Гётэ-Інстытута (GAP): https://gap-online.goethe.de/en-US/ .
Па пытаннях СМІ ці запытам на інтэрв’ю, калі-ласка, звяртайцеся:
Каманда праекта MOST+
Тэл.: +370 5 231 4433
E-mail: infomobility@goethe.de
Artykuł Запуск праграмы стажыровак для спецыялістаў з Беларусі MOST+ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.