Мясцовае выданне Intex-press ад імя гараджан пацікавілася ў Міністэрства абароны, што там адбываецца.
Artykuł Мінабароны растлумачыла, што за выбухі чуваць пад Баранавічамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У апошнія тыдні на паўднёвым захадзе Баранавічаў чуваць гукі, падобныя да гукаў выбухаў і стральбы. Мясцовае выданне Intex-press ад імя гараджан пацікавілася ў Міністэрства абароны, што там адбываецца.
Ведамства адказала, што гукі даносяцца з вайсковага палігона 230. Міністэрства сцвярджае, што працягваюцца стрэльбы, пра якія Баранавіцкі гарвыканкам афіцыйна паведамляў яшчэ 14 кастрычніка. Пытанне, калі гэта скончыцца, Мінабароны праігнаравала.
Як зазначае “Наша Ніва”, “вядома, аднак, што пад Баранавічамі праходзіць навучанне расейскіх мабілізаваных, якія пасля таго павінны адправіцца на вайну ва Украіне. Пра гэта паведамлялі ў Расеі. Таксама мужчын у вайсковай форме з расейскімі шаўронамі рэгулярна заўважаюць жыхары Баранавічаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Мінабароны растлумачыла, што за выбухі чуваць пад Баранавічамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.