17 лістапада журы прэміі імя Ежы Гедройця ў складзе Ўльляны Верынай, Сяргея Дубаўца, Сьвятланы Курс, Андрэя Хадановіча і Ціхана Чарнякевіча прысудзіла першае месца кнізе Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня», якая выйшла ў 2021 годзе ў «Бібліятэцы Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».