Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс заявіў: «Рэжым у Беларусі нясе поўную адказнасць за здароўе і дабрабыт Марыі Калеснікавай, а таксама астатніх палітвязняў".
Artykuł Дзярждэп ЗША адрэагаваў на сітуацыю з Марыяй Калеснікавай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс напісаў у твітары: «Рэжым у Беларусі нясе поўную адказнасць за здароўе і дабрабыт Марыі Калеснікавай, а таксама астатніх палітвязняў. Усе, хто мае дачыненне да гэтага, будуць прыцягнутыя да адказнасці».
У аўторак стала вядома, што Калеснікава патрапіла з жаночай калоніі ў рэанімацыю гомельскай бальніцы ў цяжкім стане. Зараз бацька Марыі Аляксандр Калеснікаў знаходзіцца ў бальніцы Гомеля. Размовы бацькі з медыкамі адбываюцца ў прысутнасці супрацоўнікаў МУС. Адваката дае яе не пускаюць яшчэ з 17 лістапада.
Сястра Марыі Таццяна Хоміч паведамляе ў ФБ, што аперацыя прайшла планава і паспяхова, але Марыя ўсё яшчэ знаходзіцца ў цяжкім стане. Па словах лекараў, яна ў прытомнасці, неабходнае лячэнне і лекі ёй прадастаўляюцца. Дыягназ не гавораць нават бацьку: нібыта неабходна заява ці распіска аб тым, што Марыя дазваляе. «Радыё Свабода» дазналася, што Марыю Калеснікаву ў рэанімацыі ахоўваюць трое сілавікоў, адзін — з аўтаматам.
Artykuł Дзярждэп ЗША адрэагаваў на сітуацыю з Марыяй Калеснікавай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.