Мабільная аплікацыя „Зубрык" для навучання дзяцей беларускай мове - стала адным з пераможцаў хакатону Культурныя коды Беларусі і зараз заканчвае праходзіць працэс тэставання.
Artykuł «Зубрык» шукае сяброў і абвяшчае конкурс на лепшую эмблему pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мабільная аплікацыя „Зубрык” для навучання дзяцей беларускай мове – стала адным з пераможцаў хакатону Культурныя коды Беларусі і зараз заканчвае праходзіць працэс тэставання.
Галоўнае прызначэнне мабільнага дадатку «Зубрык» акрэсліла аўтар праекта Алена Жук:
– У вывучэнні беларускай мовы для дзяцей існуе праблема, і яна існавала дастаткова даўно. Таму што насамрэч, каб вывучаць беларускую мову і гадаваць дзіця па-беларуску, для гэтага трэба было б прыкладаць вельмі вялікія высілкі і намаганні, якія, па ідэі, павінны забяспечваць дзяржава. “Зубрык” – гэта такая спроба дапамагчы зрабіць працэс вывучэння мовы прыемным, сучасным і цікавым для дзіця і галоўных карыстальнікаў сярод тых людзей, якія зараз знаходзяцца за межамі. Гэта вельмі творчая, вельмі актыўная частка, якая сапраўды любіць Беларусь і беларускую мову.
Праект «Зубрык» запрашае ўсіх прыняць удзел у конкурсе на эмблему аднайменнага прыкладання. Пераможца атрымае грашовы сертыфікат і грамату ад Беларускай Рады культуры.
Умовы конкурсу тут: https://www.facebook.com/profile.php?id=100087413492683
Спампаваць «Зубрыка» ў тэставым варыянце можна тут:
https://play.google.com/store/apps/details?id=zb.club.slounikzzubrykam&fbclid=IwAR2iR1gVWtUYuJXfxSqEXzBEfZVпроба lRo4efIy5U99ghGZCJyKQOOV7-ls-maM&pli=1
Беларускае Радыё Рацыя
Фота праекта “Зубрык”
Artykuł «Зубрык» шукае сяброў і абвяшчае конкурс на лепшую эмблему pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.