У мерапрыемстве прыняў удзел міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі. Агульная працягласць загароды паміж Беларуссю і Польшчай складзе 206 км.
Artykuł Адкрыты першы ўчастак электроннай агароджы на мяжы Польшчы з Беларуссю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Падляшскім аддзеле памежнай аховы адбылося афіцыйнае адкрыццё першага участку электроннай агароджы на польска-беларускай мяжы.
У мерапрыемстве прыняў удзел міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі:
– Выканана забеспячэнне небяспечных участкаў нашай граніцы з Беларуссю. Гэта краіна ўсё больш ператвараецца ў фіктыўную, бо робіцца часткай Расеі. Таксама ўладкоўваем граніцу з Калінінградскай вобласцю. Веру ў тое, што прыйдзе час, калі гэта будзе граніца з брацкім беларускім народам.
Па словах міністра, да канца года ўзвядзенне электроннай агароджы будзе завершана. Агульная працягласць загароды паміж Беларуссю і Польшчай складзе 206 км. Аналагічная агароджа будзе ўзведзена таксама на мяжы Польшча і Калінінградскай вобласці Расейскай Федэрацыі.
Фота аўтара і MSWiA.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Адкрыты першы ўчастак электроннай агароджы на мяжы Польшчы з Беларуссю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.