3 лістапада Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла чарговую атэстацыю адвакатаў.
Artykuł Яшчэ 9 беларускіх адвакатаў пазбаўлены ліцэнзій pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
3 лістапада Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла чарговую атэстацыю адвакатаў.
Так, камісія пастанавіла, што адвакат Людміла Асіеўская не можа выконваць свае абавязкі «з прычыны недастатковай кваліфікацыі», хоць дагэтуль яна працавала адвакатам шмат гадоў і нічога ёй не замінала.
Таксама прынятыя пастановы аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзій у дачыненні яшчэ да дзевяці адвакатаў. Уладзіміра Ангельскага, Вікторыю Гулькову, Аляксандра Емяльяненку, Атары Жукава, Міхаіла Макарава і Анастасію Сагановіч такая доля спасцігла «ў сувязі з прымяненнем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з тэрытарыяльных калегій адвакатаў за здзяйсненне правін, несумяшчальных са званнем адваката», а Алена Грыбок, Сяргей Кішанёў і Дзмітрый Міроненка таксама нібыта не маюць патрэбнай кваліфікацыі, паведамляе прэс-служба Мінюста.
Artykuł Яшчэ 9 беларускіх адвакатаў пазбаўлены ліцэнзій pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.