У жніўні мінулага году суд Іванаўскага раёна прысудзіў яго да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.
Artykuł Журналіст Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Драгічынскі журналіст, палітвязень Сяргей Гардзіевіч 27 кастрычніка выйшаў на волю са шклоўскай калоніі №17, цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляе берасцейскае аддзяленне праваабарончага цэнтру “Вясна”.
У жніўні мінулага году суд Іванаўскага раёна прысудзіў яго да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Журналіста прызналі вінаватым у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў, паклёпе і публічнай абразе прэзідэнта. Справа была звязана з паведамленнямі і рэпостамі ў мясцовым чаце „Рэальны Драгічын”.
Да суду Гардзіевіч некалькі месяцаў правёў пад хатнім арыштам. Сваёй віны на судзе не прызнаваў.
Artykuł Журналіст Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.