Міжнародная федэрацыя валейбола (FIVB) пракаментавала нядопуск зборных Беларусі і Расеі да кваліфікацыйнага турніру Алімпіяды-2024 у Парыжы.
Artykuł FIVB: Усе беларускія зборныя і клубы не дапускаюцца да ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Міжнародная федэрацыя валейбола (FIVB) пракаментавала нядопуск зборных Беларусі і Расеі да кваліфікацыйнага турніру Алімпіяды-2024 у Парыжы.
«На дадзены момант сітуацыя такая, што рашэннем адміністрацыйнай рады FIVB у сакавіку 2022 года ўсе расейскія і беларускія зборныя, клубы, афіцыйныя асобы і спартоўцы ў пляжным валейболе і валейболе на снезе ў цяперашні час не дапускаюцца да ўдзелу ў міжнародных і кантынентальных мерапрыемствах да далейшага апавяшчэння. На дадзены момант бягучая сітуацыя не змянілася», – паведамілі ў FIVB.
Адзін з лепшых бамбардзіраў першай лігі аднавіўся пасля сур’ёзнай траўмы
Нападнік „Макслайна” Аляксандр Краснаў (10 мячоў) аднавіўся пасля сур’ёзнай траўмы. Больш галоў у першай лізе толькі ў яго аднаклубніка Ягора Корцова і Юрыя Казлова з „Нафтана” (па 11), а таксама ў Максіма Кавалевіча з Петрыкава (13). З канца жніўня форвард не гуляў два месяцы з-за траўмы спіны. Аднак зараз ужо вяртаецца да паўнацэннай працы.
Дыёгу Кошта стаў першым галкіперам, які адбіў тры пенальці ў рамках аднаго розыгрышу Лігі чэмпіёнаў
Брамнік „Порту” Дыёгу Кошта ўстанавіў унікальнае дасягненне ў Лізе чэмпіёнаў. Ён стаў першым галкіперам, які адбіў тры пенальці ў рамках аднаго розыгрышу турніру. На 50 хвіліне матча „драконаў” супраць „Бруге” (4:0), у браму „Порту” быў прызначаны пенальці. Ханс Ванакен не змог прабіць галкіпера, але суддзі зафіксавалі парушэнне пры прабіцці 11-метровага і прымусілі бельгійцаў паўтарыць удар. Ноа Ланг таксама не змог перайграць Кошту. Гэты пенальці стаў трэцім адбітым для Кошты ў гэтым розыгрышы турніру, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам у рамках адной Лігі чэмпіёнаў.
„Рэал” можа заплаціць 60 мільёнаў еўра за 16-гадовага нападніка „Палмейраса” Эндрыка
„Рэал” Мадрыд зацікаўлены ў падпісанні 16-гадовага нападніка „Палмейраса” Эндрыка, сцвярджае журналіст Марыё Картэгана ў сваім Twitter. Па дадзеных крыніцы, для трансферу патрабуецца толькі ўхвала прэзідэнта сметанковых Фларэнціна Перэса. Паведамляецца, што „Рэал” паспрабуе купіць гульца ў 2024 годзе за 60 мільёнаў еўра. Кантракт Эндрыка з „Палмейрасам” дзейнічае да лета 2025 года. У гэтым сезоне ён правёў за клуб 4 матчы і забіў 1 гол, стаўшы самым маладым аўтарам гола ў гісторыі чэмпіянату Бразіліі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł FIVB: Усе беларускія зборныя і клубы не дапускаюцца да ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.