Дзень бацькі - гэта яшчэ адна цудоўная нагода сабрацца ў сямейным асяроддзі, павіншаваць сваіх тат, выказаць ім любоў і ўдзячнасць. Гэты дзень ужо заняў дастойнае месца ў народным календары, а ў перспектыве стане адным з самых любімых свят для большасці нашых грамадзян.