Яго затрымалі 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна.
Artykuł Журналіста Алеся Любянчука пачнуць судзіць 24 кастрычніка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Журналіста Алеся Любянчука будуць судзіць 24 кастрычніка. Яго затрымалі 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна.
Алесь шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.
Любянчука абвінавачваюць у нібыта «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім». Справу журналіста будуць разглядаць у Менгарсудзе. Працэс будзе весці суддзя Алена Ананіч.
Зараз палітвязень знаходзіцца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Менску.
Па стане на 15 кастрычніка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1342 чалавекі, рэальная колькасць нашмат большая.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Журналіста Алеся Любянчука пачнуць судзіць 24 кастрычніка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.