"Безумоўна, што беларусы становяцца больш заўважнымі для Захаду. Гэта вельмі важна для саміх беларусаў – прызнанне", - адзначыў Астапеня.
Artykuł Рыгор Астапеня: Нобелеўская прэмія міру Бяляцкаму дапаможа з’яднаць беларускае грамадства pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Падчас анлайн-прэзентацыі Chatham House «Мяккая сіла» Захаду і Расеі ў Беларусі вачыма людзей», калі абмяркоўваліся адносіны беларусаў да Захаду і Расеі, стала вядома, што праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.
Важнасць уплыву такой падзеі на беларусаў адзначыў спікер прэзентацыі, дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня:
-Безумоўна, што беларусы становяцца больш заўважнымі для Захаду. Гэта вельмі важна для саміх беларусаў – прызнанне. Такія моманты паказваюць, што мы ніякага ні другога гатунку, мы роўныя з усімі, мы адэкватная частка гэтага свету.
Па словах эксперта, Заход прыцягвае беларусаў высокім роўнем жыцця і дэмакратычнымі каштоўнасцямі. Найбольш пазітыўна да заходніх краін ставяцца праціўнікі рэжыму Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Рыгор Астапеня: Нобелеўская прэмія міру Бяляцкаму дапаможа з’яднаць беларускае грамадства pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.