Раман Кісляк працаваў праваабаронцам у Берасці, аднак пасля рэпрэсій быў вымушаны пакінуць краіну і цяпер знаходзіцца ў Грузіі, дзе дапамагае беларусам.
Artykuł Раман Кісляк: Нобелеўская прэмія міру – гэта прэмія ўсім праваабаронцам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міра.
Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, гэта прэмія – міжнароднае прызнанне працы праваабаронца:
-Гэта прызнанне працы праваабаронцаў у няпростых умовах у Беларусі, Украіне і Расеі. Прэмія дадзена праваабарончым арганізацыям гэтых трох краін.
Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі, аднак атрыманне гэтай прэміі, па словах Рамана Кісляка, можа паўплываць на яго хуткую свабоду, ці мінімум на тое, што народ дазнаецца ў якіх умовах знаходзіцца праваабаронца:
-Для беларусаў – гэта важная падзея. Зараз многія людзі ў свеце будуць цікавіцца, у якіх умовах утрымліваецца Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. Усе паглядзяць на тое, як абыходзяцца з ім улады Беларусі ў зняволенні.
Раман Кісляк працаваў праваабаронцам у Берасці, аднак пасля рэпрэсій і ператрусаў быў вымушаны пакінуць краіну і цяпер знаходзіцца ў Грузіі, дзе дапамагае беларусам, якія па той, ці іншай прычыне апынуліся на Каўказе.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Раман Кісляк: Нобелеўская прэмія міру – гэта прэмія ўсім праваабаронцам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.