Беларуская тэнісістка перайграла грузінку Марыям Балквадзэ ў паядынку другога круга турніру ITF у Славакіі - 7:6, 6:4.
Artykuł Вера Лапко выйшла ў трэці круг турніру ITF у Славакіі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларуская тэнісістка Вера Лапко (365 WTA) перайграла грузінку Марыям Балквадзэ (312) у паядынку другога круга турніру ITF у Славакіі – 7:6, 6:4.
Наступнай суперніцай Лапко стане Ева Ліс (168) з Германіі.
Яшчэ адна беларуска Ірына Шымановіч адолела Джэймі Фурліс з Аўстраліі ў матчы 2-га круга турніру ў Харватыі — 6:3, 0:6, 6:4. Наступнай суперніцай Шымановіч стане іспанка Джэсіка Бузас Манейра (264 ВТА).
Беларусь апусцілася на 97-е месца ў рэйтынгу ФІФА
Зборная Беларусі па футболе апусцілася на адзін радок рэйтынгу ФІФА і зараз займае 97-е месца. Гэта найгоршы паказчык з 2015 года (у лютым беларусы займалі 101-ы радок). У верасні зборная Беларусі правяла два матчы ў рамках Лігі нацый. 22 верасня падапечныя Георгія Кандрацьева саступілі Казахстану (2:1). 25 верасня Беларусь згуляла ўнічыю са Славакіяй (1:1) і завяршыла выступленне ў Лізе нацый у групе 3 на апошнім радку. Рэйтынг па-ранейшаму ўзначальвае зборная Бразіліі. У тройцы – Бельгія і Аргенціна.
Яўген Каралёк і Ганна Церах выйгралі групавыя гонкі на Кубку Беларусі па веласпорце
У Гародні завяршыўся фінал Кубка Беларусі па веласіпедным спорце на шашы. Спаборніцтвы ў Гародні сталі пятым і заключным этапам. Пераможцам апошняй групавой гонкі на 120 км у мужчын стаў Яўген Каралёк, які апярэдзіў на фінішы Сяргея Шаўчэнку і Уладзіміра Гарохавіка. У жаночай гонцы з агульнага старту на 75 км найлепшай аказалася Ганна Церах, услед за якой размясціліся Ангеліна Краско і Ірына Чуянкова. Дзякуючы гэтым перамогам Каралёк і Церах першынствавалі і ў агульным заліку Кубка.
Беларусь атрымала папярэднюю квоту на ЧЕ-2023 па канькабежным спорце
Беларускі саюз канькабежцаў атрымаў папярэднюю квоту на ЧЕ-2023 па канькабежным спорце. Адна квота дадзена ў жаночым спрынтарскім мнагаборстве. Квоты размяркоўваліся па колькасці спартоўцаў, якія занялі месцы з 1 па 12 на чэмпіянаце Еўропы-2021. На тым турніры беларуска Ганна Ніфантава заняла 7-е месца ў спрынтарскім мнагаборстве. У дакуменце ISU адзначана, што на дадзены момант федэрацыі Беларусі і Расеі, а таксама іх прадстаўнікі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў да апавяшчэння.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вера Лапко выйшла ў трэці круг турніру ITF у Славакіі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.