Вольга Ясяновіч, адзін з найлепшых беларускіх трэнераў па плаванні, настаўніца…
Artykuł Трэнер Анастасіі Шкурдай пакінула Беларусь і з’ехала ў ЗША pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вольга Ясяновіч, адзін з найлепшых беларускіх трэнераў па плаванні, настаўніца фіналісткі ОІ-2020 Анастасіі Шкурдай завяршыла работу ў Берасцейскім абласным цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі і перабралася ў ЗША. Пра гэта яна раней паведамляла на сваёй старонцы ў Інстаграм. Як вынікае з матэрыялаў „SwimSwan”, Вольга планавала адправіцца ў Амерыку са сваёй галоўнай вучаніцай Анастасіяй Шкурдай, каб лідару беларускай зборнай можна было рыхтавацца па методыках адной з наймацнейшых плавальных школ свету, але па шэрагу прычын гэта ажыццявіць не ўдалося. Паводле інфармацыі Прэсбола, Шкурдай прыняла рашэнне трэніравацца ў Санкт-Пецярбургу.
Найлепшы бамбардзір мінулага чэмпіянату Беларусі Аляксей Міхноў працягне кар’еру ў „Брэсце”
Чэмпіён Беларусі Аляксей Міхноў падпісаў кантракт з „Брэстам”. Форвард гуляў у НХЛ (2 матчы), КХЛ (526 гульняў, 238 ачкоў) і на чэмпіянаце свету (7 сустрэч, 6 балаў). З сезона-2019/20 выступаў за жлобінскі „Металург”. За гэты час Міхноў правёў у экстралізе 172 матчы, у якіх вызначыўся 74 галамі і 72 асістамі.
Беларускі нападнік Зміцер Буйніцкі пакідае менскае „Дынама”. Пра гэта паведамляюць сацсеткі „зуброў”. Кантракт скасаваны па ініцыятыве хакеіста. У бягучым сезоне Буйніцкі згуляў у трох матчах пры каэфіцыенце карыснасці «+1″.
Сяргей Ташуеў прызначаны галоўным трэнерам „Ахмата”
Сяргей Ташуеў, які пакінуў салігорскі „Шахцёр”, не чакаючы заканчэння сезона ў вышэйшай лізе, назначаны галоўным трэнерам футбольнага клуба „Ахмат”. Кантракт падпісаны да канца бягучага сезона.
Сербскі спецыяліст Міліч Чурчыч прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага трэнера асноўнага складу салігорскага „Шахцёра”. Пра гэта паведамляюць сацсеткі „жоўта-чорных”. Чурчыч увайшоў у трэнерскі склад „Шахцёра” ў лютым бягучага года. Асіставаць Чурчычу будзе Іван Евіч, які вядомы па працы ў юнацкіх і нацыянальнай зборных Сербіі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Трэнер Анастасіі Шкурдай пакінула Беларусь і з’ехала ў ЗША pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.