Аб гэтым ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
Artykuł Экс-супрацоўнік TUT.BY Аляксандр Дземідовіч асуджаны на 2,5 гадоў „хіміі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў „Silver Screen” Аляксандр Дземідовіч, які раней працаваў на партале TUT.BY выйшаў на волю. Аб гэтым ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Дземідовіч не дадаў, што рашэннем суда ён прысуджаны да 2,5 гадоў “хіміі”. Інфармацыю аб ягоным прысудзе першай апублічыла «Медыязона».
«Хочаш скінуць 8 кг — спытай мяне як. Поўны ідэй і разважанняў. Спрабую аднавіцца і з нястомным пачуццём геданіста атрымліваю асалоду ад кожнага дня, апошнімі днямі лета і сустрэчамі з сябрамі», – напісаў ён пасля прабежкі.
Аляксандра Дземідовіча затрымалі на працоўным месцы 25 траўня. Яго абвінавацілі ў «непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы». Рашэннем суда сеў на 15 сутак арышту.
Пазней на Аляксандра завялі крымінальную справу па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Асобы, прызнаныя па ёй вінаватымі, караюцца арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Аляксандра Дземідовіча асудзілі на 2,5 гады „хіміі” па гэтым артыкуле, пасля чаго ён 22 жніўня выйшаў на волю. На „хімію” ён адправіцца пазней.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Экс-супрацоўнік TUT.BY Аляксандр Дземідовіч асуджаны на 2,5 гадоў „хіміі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.