Ён працягвае супрацоўнічаць з выданнем.
Artykuł 17-гадовага журналіста Рамана Качыну вызвалілі з-за кратаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
17-гадовы журналіст „Прессбола” Раман Качына, якога затрымлівалі месяц таму, на волі. Ён працягвае супрацоўнічаць з выданнем — чытачы „Позірка” заўважылі яго публікацыі ў свежых нумарах газеты. Што хлопец застаецца супрацоўнікам „Прессбола”, пацвердзілі ў рэдакцыі.
Сёлета Качына скончыў школу і збіраўся паступаць на журфак БДУ. Пасля затрымання сілавікі кпілі ў сваім тг-канале, што студэнтам ён не стане, бо яны ўнеслі „карэктывы” ў яго жыццёвыя планы. А „вінаваты” хлопец, па версіі сілавікоў, быў ва ўдзеле ў пратэстах пасля выбараў 2020 года і ў тым, што напісаў, што Расея заўсёды ваявала з Беларуссю.
Artykuł 17-гадовага журналіста Рамана Качыну вызвалілі з-за кратаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.