17 жніўня суд Кастрычніцкага раёна горада Гародні асудзіў мясцовую жыхарку Таццяну Мацееўскую.
Artykuł У Гародні асудзілі жанчыну, два разы напісала ў сацсетках „клас” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
17 жніўня суд Кастрычніцкага раёна горада Гародні асудзіў мясцовую жыхарку Таццяну Мацееўскую.
Як паведамляе MAYDAY.TEAM, згодна з матэрыяламі справы, Мацееўская 12 жніўня 2020 паставіла ў „Аднакласніках” адзнаку-рэакцыю „Клас” пад выявай Лукашэнкі, якая суправаджалася „абразлівым запісам”.
18 верасня 2020 года Мацееўская паставіла „Клас” яшчэ пад адной выявай, дзе было пудзіла, якое намякала на Лукашэнку.
З-за алгарытмаў сацыяльнай сеткі, абедзве публікацыі сталі бачныя на асабістай старонцы жанчыны. Суд прызнаў, што сваімі дзеяннямі Мацееўская „прычыніла шкоду гонару і годнасці” Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК).
У выніку суддзя Уладзімір Пазняк прызначыў Таццяне Мацееўскай абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на два гады.
Artykuł У Гародні асудзілі жанчыну, два разы напісала ў сацсетках „клас” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.