Старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў.
Artykuł Па народным календары – Яблычны Спас pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Па народным календары сёння – Яблычны Спас – старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў. Галоўнае для вернікаў наведаць царкоўныя набажэнствы, якія ладзяцца ў гонар Перамянення Гасподняга, каб асвяціць садавіну, пераважна яблыкі, а таксама грушы і вінаград. Царкоўнае і народнае свята па свайму сэнсу не пераклікаюцца.
“Людзі радуюцца ўраджаю, дзякуюць за гэта Богу, і Царква вітае такое імкненне”, – распавёў святар Міхаіл Лабковіч:
– Як у народзе кажуць, як карабель назавуць, так ён і паплыве. Так і тут, калі мы будзем пад блаславенне падыходзіць пад боскае, прыносячы пачатак кожнай сваёй справы дзеля славы божай, то атрымаем мы ўраджай, асвечаны Госпадам. Так было прынята ў гэты дзень у старадаўнія часы прыносіць гародніну і садавіну, вінаград і яблыкі. Гэта ніяк нас не звязвае са святам, проста старадаўняя традыцыя, якая ўстанавілася ў прыродзе. Сыходзячы з гэтага, мы маем назву “Яблычны спас”.
Яблычны Спас у народзе лічылі першай сустрэчай з восенню. У гэты дзень буслы пачыналі збірацца да адлёту ў вырай.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Па народным календары – Яблычны Спас pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.