Эдуарда Бабарыку затрымалі, калі ён разам з бацькам Віктарам вёз у выбаркам подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.
Artykuł Амбасада ЗША заклікае вызваліць Эдуарда Бабарыку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Амбасада ЗША апублікавала ў сацсетках заклік вызваліць Эдуарда Бабарыку. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года.
„Эдуард — прадпрымальнік, заснавальнік папулярнай краўдфандынгавай платформы. Ён узначаліў выбарчы штаб свайго бацькі, пасля чаго быў затрыманы разам з ім перад выбарамі ў 2020 г. Эдуард знаходзіцца ў СІЗА ўжо больш за 2 гады. Грамадзянская актыўнасць не злачынства. Вызваліце Эдуарда!” — гаворыцца ў звароце.
Эдуарда Бабарыку затрымалі, калі ён разам з бацькам Віктарам вёз у выбаркам подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. Суд над ім дагэтуль не адбыўся. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Амбасада ЗША заклікае вызваліць Эдуарда Бабарыку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.