Яго хацелі выкарыстоўваць для альтэрнатыўных паставак сыравіны.
Artykuł У Беларусі дабудавалі нафтаправод „Гомель-Горкі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беларусі завяршылі будаўніцтва магістральнага нафтаправода „Гомель – Горкі”, які злучае „Нафтан” і „Мазырскі НПЗ”. Пра гэта распавёў старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў на пасяджэнні рады канцэрна «Белнафтахім».
Загад аб будаўніцтве нафтаправода „Гомель-Горкі” працягласцю 207 кіламетраў і магутнасцю 6 млн тон з’явіўся ў красавіку 2020 года. Ён злучае паўночную і паўднёвую галіны нафтаправода „Дружба”, а таксама нафтаперапрацоўчыя заводы „Нафтан” і „Мазырскі НПЗ”.
Гэтае рашэнне прымалася на фоне перабояў з пастаўкамі ў Беларусь расейскай нафты. Тады Менск спешна шукаў альтэрнатыўных пастаўшчыкоў сыравіны пасля таго, як у Менска і Масквы ўзнікла спрэчка па пытанні цэн на расейскую сыравіну.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беларусі дабудавалі нафтаправод „Гомель-Горкі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.