У Дзярждуму РФ унесены законапраект аб прызнаньні Ўкраіны «тэрарыстычнай дзяржавай», паведаміла 26 ліпеня агенцтва ТАСС са спасылкай на кіраўніка думскай фракцыі «Справедливая Россия – За правду» Сяргея Міронава. Менавіта гэтая фракцыя распрацавала дакумэнт, піша расейская служба Радыё Свабода.