Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У прытулку для бяздомных на Гарадзеншчыне амаль не засталося ежы

Сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Сяргей Верамеенка распавёў у фэіры нашага радыё пра сітуацыю з прытулкам для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка, што на Гарадзеншчыне.

Некалі глядзеў на тэлеканале Белсат дакументальнае кіно пра чалавека, які дапамагае на свае ўласныя сродкі дапамагае вялікай групе бяздомных. Вельмі кранальнае кіно. Сяргей, ты аказваецца, ты даўно з ім знаёмы.

– Так, я знаёмы асабіста, знаёмыя даўно, гэта Аляксей Шчадроў, ён утрымлівае прытулак для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучанскага раёна Гарадзенскай вобласці. Яго хрысціянска місія менавіта дапамагаць тым людзям, якім горш за ўсіх. Бо бяздомныя – самая непапулярная тэма.

– А нейкая дзяржаўная праграма не займаецца імі?

– Канешне ж ёсць дзяржаўная праграма, ёсць дзяржаўныя начлегі, дзе тэарэтычна людзі могуць прыйсці пераночыць і гэтак далей. Але калі чалавек вырашыў займацца гэтым самастойна, то чаму не? І ў яго гэта атрымліваецца, ён рэальна гэта робіць, аднаўляе людзям дакументы, згодна з каторымі людзі могуць атрымліваць пенсію, якую яны страцілі, зноў жа з-за таго, што ў людзей не было дакументаў. Нават былі выпадкі, калі мы дапамагалі людзям атрымліваць візу, каб чалавек змог проста з’ехаць з той рэальнасці, дзе ён апынуўся. Каб ён мог пачаць новае жыццё, прынамсі, за мяжой, калі не ў Беларусі.

– Такая дзейнасць складаная, бо яна патрабуе сродкаў фінансавых?

– Тым не менш, ужо больш за 10 гадоў яму ўдаецца ўтрымліваць свой прытулак, там знаходзіцца некалькі дамоў. Людзі ахвяруюць, ахвяруюць святары, ахвяруюць простыя людзі ўсім, чым могуць, але самае галоўнае, што ім трэба – гэта харчаванне.

– А чым яшчэ можна дапамагчы Аляксею Шчадрову?

– Так, ён са мной звязваўся пару дзён таму, на жаль, учора ў іх з ежы аказалася, што засталася толькі бульба і малако з дзвюх коз, якія ёсць у іх на падворку, а сёння тэлефанаваў і сказаў, што літаральна толькі цукар застаўся. Трошкі грошай мы сабралі і пералічылі яму, у тым ліку, дзякуючы вядучым Радыё Рацыя. Я думаю, што атрымаецца сабраць хоць што-небудзь, каб яны не галадалі.

Цалкам размову слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł У прытулку для бяздомных на Гарадзеншчыне амаль не засталося ежы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus