На Гарадзеншчыне разбурылі яшчэ адно пахаванне салдатаў Арміі Краёвай
Чарговы акт вандалізму зафіксаваны ў вёсцы Стрыеўка Гарадзенскай вобласьці. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-рэсурс Mostmedia са спасылкай на прадстаўніка Саюзу палякаў у Беларусі Марка Занеўскага.
У Стрыеўцы быў знесены помнік байцам Арміі Краёвай (АК), якія загінулі ў 1943 годзе ў баях з нямецкімі акупантамі. На месца разбурэння прыбыў генеральны консул у Горадні Анджэй Рачкоўскі. Згодна з гістарычнымі дадзенымі, 23 верасня 1943 года каля вёскі Стрыеўка нацысты напалі на Кадравы ўдарны батальён – партызанскае фармаванне ў складзе АК. У выніку нападу загінулі 32 з 35 байцоў батальёну.
На мемарыяльнай дошцы былі змешчаныя імёны жаўнераў, якія ваявалі ў гэтым населеным пункце. Месца іх пахавання невядомае.
Artykuł На Гарадзеншчыне разбурылі яшчэ адно пахаванне салдатаў Арміі Краёвай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.