Да канцэрту ў Варшаве выступ Паўла Бялінскага прайшоў у Кракаве. Пасля яго беларускага музыку запрасілі на наступную імпрэзу, якая адбудзецца ў жніўні.
Artykuł Дабрачынны канцэрт “The Bourbon Man” у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Варшаве дабрачынны канцэрт зладзіў “The Bourbon Man” – беларускі музыка Павел Бялінскі, які адначасова грае на трох інтрументах. Артыста падтрымаў польскі калектыў “The Roadkillz”.
У атмасферы гаражнага блюзу музыкі не толькі парадавалі наведвальнікаў падзеі сваёй творчасцю, але і сабралі сродкі для ўкраінцаў.
“Эмоцыі ад канцэрту ў мяне засталіся самыя моцныя”, – кажа Павел Бялінскі.
-Калі адчуваю, што энергія са сцэны вяртаецца ў зал, і з зала – да мяне, гэта вельмі файна. Я ведаю, што я зрабіў штосьці добрае. Самы яркі момант – гэта першыя апладысменты. І калі я паклікаў на сцэну музыкаў з другога бэнду. Ён дапамог мне праспяваць адну песню. І вось першае груканне барабанаў – гэта вельмі моцна і вельмі яскрава.
Да канцэрту ў Варшаве выступ Паўла Бялінскага прайшоў і ў Кракаве. Пасля яго беларускага музыку запрасілі на наступную імпрэзу, якая адбудзецца ў жніўні.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Дабрачынны канцэрт “The Bourbon Man” у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.