Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган, які раней заявіў, што ягоная краіна заблякуе ўступленьне Швэцыі і Фінляндыі ў NATO, 21 траўня запатрабаваў ад лідэраў гэтых краін адмовіцца ад прытулку людзям, якіх Анкара лічыць тэрарыстамі, а таксама зьняць эмбарга на пастаўкі Турэччыне зброі.