Праваабаронца каментуе дзеянні сілавікоў у Пінску за апошні час.
Artykuł Вераніка Іванова: Рэпрэсіі сталі больш жорсткімі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пракуратура Пінска накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 23-гадовага мясцовага жыхара ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Яго вінавацяць у тым, што ён зняў на відэа вайсковы самалёт, а потым перадаў запіс у прызнаны ўладамі “дэструктыўны тэлеграм-каналам”. Пінчуку пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Грамадская дзяячка Вераніка Іванова адзначае, што гэтая справа стала штуршком для сілавікоў, каб распачаць праверкі ў дачыненні да яшчэ некалькіх жыхароў Пінска:
– Дакладна ведаю, што былі праведзеныя ў вялікай колькасці ператрусы, выманне тэхнікі і вядзецца пошук тых, хто фатаграфаваў, а тым больш перадаваў. Мяркую, што чарада спраў нас яшчэ чакае. Рэпрэсіі ў гэтым плане нават сталі больш жорсткімі. І калі раней дазвалялася хоць нейкая рыторыка, хоць нейкія рухі, то цяпер спыняецца абсалютна ўсё. То-бок рэпрэсіі сталі больш жорсткімі.
“Рэжым пазбаўляе грамадзян нават права сумнявацца ў правільнасці афіцыйнай пазіцыі Менска ці то Масквы, а тым больш неяк крытыкаваць”, – гаворыць Вераніка Іванова.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вераніка Іванова: Рэпрэсіі сталі больш жорсткімі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.