У віртуальнай сустрэчы «Вялікай сямёркі» ўдзельнічае прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
Прэзідэнт Джо Байдэн у нядзелю сустракаецца з лідэрамі «Вялікай сямёркі» і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зелянскім для абмеркавання развязанай Расіяй вайны супраць Украіны і новых мер супрацьдзеяння Маскве.
Віртуальная сустрэча Байдэна, які высока ацаніў адзінства краін «Вялікай сямёркі» ў супрацьстаянні прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, пачалася ў 11 гадзін раніцы па ўсходнім часе ЗША.
Раней Белы дом паведаміў, што ўдзельнікі сустрэчы абмяркуюць пашырэнне санкцый, якія заходнія краіны ўвялі супраць Расіі пасля яе ўварвання ва Украіну, якое пачалося 24 лютага.
«Будуць абмяркоўвацца апошнія падзеі вайны Расіі супраць Украіны; глабальныя наступствы вайны Пуціна; дэманстрацыя падтрымкі Украіны і будучыні Украіны; а таксама далейшае адзінства G7 у нашым калектыўным адказе, у тым ліку беспрэцэдэнтныя санкцыі, каб прымусіць Пуціна заплаціць высокую цану за развязаную ім вайну», — адзначаецца ў заяве Белага дома.