У размове з курсантамі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў: чым далей адыходзіць вайна, тым менш жывых відавочцаў тых трагічных падзей. Паводле яго слоў, вельмі важна, што подзвіг і гераізм беларускага і савецкага народа ўвекавечаны ў кнігах і помніках.