Расейскі бізнэсовец Алег Цінькоў 3 траўня апублікаваў пост, у якім разьвітваецца з Расеяй. Былы ўладальнік «Тинькофф банка» распавёў, што ў яго «нічога не засталося ў Расеі» і што ён «забірае з краіны» брэнды Tinkoff і La Datcha: ён ня хоча іх «пэцкаць крывёй расейскіх салдат і жыхароў Украіны».