Міністра затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа.
Затрыманы міністр лясной гаспадаркі Беларусі Віталь Дрожджа. Па інфармацыі «Нашай Нівы», міністра затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Прычынай, імаверна, стаў хабар.
Віталь Дрожджа працаваў міністрам лясной гаспадаркі з красавіка 2018 года. Пачаў кар’еру звычайным рабочым у Лагойскім лясгасе. Працаваў гендырэктарам Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».