У прыватнасці, віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Ірына Верашчук і ваенныя адміністрацыі заклікалі да эвакуацыі жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей.
Расея рыхтуе вялікі наступ на Луганшчыну і Данеччыну. У прыватнасці, віцэ-прэм’ер-міністр Украіны Ірына Верашчук і ваенныя адміністрацыі заклікалі да эвакуацыі жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей, пакуль ёсць такая магчымасць.
«Трэба эвакуявацца. Калі ёсць такая магчымасць. А цяпер яшчэ ёсць магчымасць», — кажа Верашчук.
Луганскі губернатар Сяргей Гайдай заяўляе, што расейскія акупанты працягваюць сцягваць тэхніку і жывую сілу ў вобласць і праз некалькі дзён будуць спрабаваць наступаць. «Мы фіксуем пастаянны падвоз новых сіл, тэхнікі і людзей, я думаю, што яны плануюць скончыць падвоз усіх рэзерваў і дні праз 3-4 будуць спрабаваць праводзіць наступ», — кажа Гайдай.
Беларускае Радыё Рацыя