Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны выявіла 137 вагонаў у Тэрнопальскай вобласці. З іх 84 належаць беларускім прадпрыемствам. У іх перавозілася дызпаліва, шкло, соя, вапняк і жалезабетонныя вырабы.
ГБР звярнулася да адміністрацыі Тэрнопальскай вобласці з просьбай прымусова канфіскаваць вагоны з таварамі і перадаць іх на патрэбы Узброеных сіл Украіны.
Раней ГБР выступіла з ініцыятывай нацыяналізаваць амаль 600 вагонаў з Беларусі і Расеі, якія выявілі ў Чаркаскай і Івана-Франкоўскай абласцях.