Вайсковае камандаваньне Расеі паведаміла 19 сакавіка, што войскі РФ, упершыню з пачатку ўварваньня, ужылі ва Ўкраіне новую зброю: гіпэргукавыя ракеты «Кинжал». Як было сказана, гэтымі ракетамі расейскія войскі нанесьлі ўдар па падземным арсэнале каля гораду Івана-Франкоўск.